Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі абнуліла стаўку ўвазной мытнай пошліны на высушаныя какосавыя арэхі тэрмінам на тры гады, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Дадзенае рашэнне прынята па выніках разгляду ініцыятыўнай прапановы Расіі. Да гэтага часу памер пошліны складаў 3%.
«Высушаныя і здробненыя какосавыя арэхі (какосавая габлюшка) выкарыстоўваюцца пры вытворчасці некаторых відаў мучных кандытарскіх вырабаў, у прыватнасці, тартоў, пірожных і печыва, — растлумачылі ў ЕЭК. — З улікам таго, што з-за прыродна-кліматычных умоў какосавыя пальмы на тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскай эканамічнай саюза не растуць, патрэба ў какосавай стружцы забяспечваецца за кошт імпартных паставак».
Прынятае рашэнне накіравана на скарачэнне выдаткаў на вытворчасць гатовай прадукцыі, павелічэнне долі вырабаў з выкарыстаннем какосавай габлюшкі, а таксама ўмацаванне пазіцый кандытарскіх прадпрыемстваў краін ЕАЭС на экспартных рынках.
«Як чакаецца, зніжэнне стаўкі ўвазной мытнай пошліны на высушаныя какосавыя арэхі дапаможа аднавіць аб’ёмы вытворчасці кандытарскай прадукцыі ў дзяржавах — членах, якія прадэманстравалі спад ва ўмовах пандэміі», — пракаментаваў рашэнне дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваган Казаран.

Звязда, 20 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/5/56505
Текущая дата: 23.11.2024