Адпаведны ўказ 9 сакавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, зацвярджэнне дысцыплінарнага статута мытных органаў Беларусі звязанае з неабходнасцю ўдасканалення і прывядзення ў адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі ранейшага дысцыплінарнага статута службовых асоб мытных органаў.
З улікам палажэння аб парадку і ўмовах праходжання службы ў мытных органах, дзеянне статута распаўсюджана на грамадзян, упершыню прынятых на службу ў мытныя органы, да прысваення ім персанальнага звання.
Дзеянне статута таксама будзе распаўсюджвацца на работнікаў устаноў, падпарадкаваных Дзяржаўнаму мытнаму камітэту, якім прысвойваюцца персанальныя званні. Да гэтага часу на такіх работнікаў статут распаўсюджваўся толькі ў частцы ўжывання да іх дысцыплінарных спагнанняў.
У новым статуце віды заахвочванняў і дысцыплінарных спагнанняў прыведзеныя ў адпаведнасць з палажэннем аб парадку і ўмовах праходжання службы ў мытных органах, удакладнены паўнамоцтвы адпаведных начальнікаў па іх ужыванні, а таксама парадак абскарджвання рашэнняў аб прымяненні дысцыплінарных спагнанняў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/50/4983
Текущая дата: 24.11.2024