Расія не выконвае свае абавязацельствы па пастаўках нафты ў Беларусь. У прыватнасці, як паведаміў 16 лютага на пашыраным пасяджэнні камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, у студзені Расія паставіла 617 тыс. тон нафты замест запланаваных 1,5 мільёна.
У сувязі з гэтым, паводле слоў Сямашкі, канцэрн "Белнафтахім" не выканаў устаноўленае на студзень заданне. Аб`ём вытворчасці застаўся на ўзроўні студзеня 2010 года замест запланаваных 110% тэмпаў росту.
Сямашка падкрэсліў, што ў 2011—2015 гадах перад "Белнафтахімам" стаяць сур`ёзныя задачы: стварэнне больш як 46 новых вытворчасцяў; давядзенне паказчыка паглыбленай перапрацоўкі нафты да 92—93%; дасягненне долі бензінаў у агульным аб`ёме выпуску нафтапрадуктаў не менш за 52%; пашырэнне колькасці радовішчаў і павелічэнне здабычы нафты ў далёкіх краінах, у прыватнасці ў Іране і Венесуэле; дыверсіфікацыя паставак энергарэсурсаў за кошт дзейных трубаправодаў, нафтавых тэрміналаў і ў выпадку неабходнасці будаўніцтва новых.
Яшчэ адна з важнейшых задач на найбліжэйшыя пяць гадоў — будаўніцтва АЭС. "Мы крыху зацягнулі з гэтым, але задачы стаяць ранейшыя: увод першага блока ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзе", — сказаў першы віцэ-прэм`ер.
Ён таксама падкрэсліў важнасць далейшай працы па дыверсіфікацыі пастаўшчыкоў прыроднага газу. Пры гэтым, зазначыў Сямашка, неабходна прааналізаваць эканамічную мэтазгоднасць рэалізацыі праекта па пастаўках звадкаванага прыроднага газу.
Раней, нагадаем, ва ўрадзе заяўлялі аб намеры пабудаваць ЗПГ-тэрмінал сумесна з Літвой. Так, у чэрвені 2010 года падчас візіту ў Беларусь прэм`ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса Сяргей Сідорскі, які тады ўзначальваў беларускі ўрад, заявіў: "Мы можам аб`яднаць фінансавыя рэсурсы, з тым каб у порце Клайпеды пабудаваць тэрмінал па развадкаванні газу з наступнай дастаўкай яго па газатранспартнай сістэме ў Беларусь. Праект з`яўляецца акупным і вельмі эфектыўным. Магчыма, на працягу кароткага часу мы зможам яго рэалізаваць".
Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 16 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/51/4497
Текущая дата: 24.11.2024