Белорусский портал в Казахстане

Беларусь вярнула расійскім банкам 194 млн. даляраў доўгу



Беларусь пагасіла зіндыкаваны крэдыт у памеры шасці мільярдаў расійскіх рублёў (каля 193,8 млн. даляраў), які яна атрымала ад расійскіх банкаў у снежні 2009 года. Паведамляецца, што пазыка была пагашаны за кошт размяшчэння аблігацый на расійскім рынку на суму сем мільярдаў расійскіх рублёў (226,1 млн. даляраў).

Акрамя асноўнага крэдыту, Беларусь таксама пагасіла адсоткі і здзейсніла выплаты арганізатарам размяшчэння аблігацый на расійскім рынку, юрыдычным кампаніям і біржы. Рэшта сродкаў - каля 700 млн. расійскіх рублёў (22,6 млн. даляраў) - вярнулася ў Беларусь, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на крыніцу ў беларускіх фінансавых колах.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 23 снежня 2010 года Беларусь размясціла на расійскім рынку аблігацыі на два гады пад 8,7% гадавых. Беларусь стала першым замежным эмітэнтам, што не з`яўляецца фінансавай арганізацыяй і выпусціў на расійскім рынку свае каштоўныя паперы.

У 2009 годзе крэдыт Беларусі далі расійскія Сбербанк (які выступаў у якасці агента), "Газпромбанк", "Альфа-банк" і "Знешэканомбанк". Гэтыя ж банкі сталі арганізатарамі размяшчэння аблігацый.

Тэлеграф
11 студзеня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/53/3795
Текущая дата: 24.11.2024