Белорусский портал в Казахстане

Расея пачала пастаўкі нафты ў абход Беларусі



Расейская кампанія «Траснафта» пачала 21 студзеня пастаўкі нафты, якая дагэтуль прызначалася для Беларусі, альтэрнатыўным пакупнікам праз марскія порты. Як паведаміў прэсавы сакратар расейскага апэратара нафтаправодаў Ігар Дзёмін, такое рашэньне прынята пасьля таго, як перамовы прэм’ераў Беларусі і Расеі па цане на нафту скончыліся безвынікова.

«У студзені мы перанакіравалі нашы плыні на Гданьск, Прыморск і Новарасійск. Аб’ёмы досыць вялікія, каля 1,5 мільёна тон у месяц», — заўважыў прадстаўнік «Транснафты», перадае Reuters.

У выніку спрэчак па цане нафты паміж Беларусьсю і Расеяй кампанія мусіла запампоўваць больш сыравіны ў сховішчы на тэрыторыі РФ, аднак цяпер надышоў час іх вызваляць. «У нас зараз утварыліся досыць вялікія аб’ёмы нафты ў сховішчах, але паколькі бакі не дамовіліся, мы гэтую сыравіну прадамо», — сказаў спадар Дзёмін.

Радыё Свабода
21 студзеня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/53/3906
Текущая дата: 24.11.2024