Белорусский портал в Казахстане

Уладзімір Сямашка: Пагадненне аб бяспошлінных пастаўках нафты і нафтапрадуктаў у Мытным саюзе будзе бестэрміновым



Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, адбылася надзвычай плённая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева, і як вынік былі прыняты прынцыповыя рашэнні. "Падпісана бестэрміновае пагадненне. Пастаўкі нафты, нафтапрадуктаў і прыроднага газу ўнутры Мытнага саюза трох дзяржаў будуць ажыццяўляцца без пошлін, кватавання і абмежаванняў", — падкрэсліў ён.

Першы віцэ-прэм`ер адзначыў, што зроблена ўсё для таго, каб пагадненне ўступіла ў дзеянне з 1 студзеня 2011 года. "З 1  студзеня 2011 года мы будзем атрымліваць нафту і нафтапрадукты бяспошлінна, — растлумачыў ён. — Газ мы атрымлівалі бяспошлінна, але заўсёды былі нейкія сумненні. Цяпер гэта прэферэнцыя пастаянная ў рамках Мытнага саюза".

Уладзімір Сямашка растлумачыў механізм раздзялення экспартных пошлін: пры экспарце ў трэція краіны нафты, якая здабываецца ў Беларусі, а гэта прыкладна 1,7 млн тон, "уся вывазная мытная пошліна будзе заставацца ў бюджэце Беларусі". "А ўсе пошліны на нафтапрадукты, нягледзячы на паходжанне: ці то з расійскай нафты яны, ці то з беларускай, — пойдуць у бюджэт Расіі. У гэтым заключаецца кампраміс", — дадаў ён.

Паводле слоў першага віцэ-прэм`ера, дасягнута дамоўленасць, што такая схема будзе дзейнічаць на працягу трох гадоў да таго моманту, пакуль тры краіны не выпрацуюць іншы механізм падзелу вывазных мытных пошлін.

Адносна венесуэльскай нафты, а таксама нафты з трэціх краін ён адзначыў, што "ўсе трэція краіны выведзены за межы гэтых пагадненняў". "Па-за Мытным саюзам такая нафта ўвозіцца ў рэжыме часовай перапрацоўкі, — падкрэсліў Уладзімір Сямашка. — Усе пошліны пры вывазе гэтай прадукцыі будуць заставацца ў бюджэце Беларусі".

Звязда
11 снежня 2010



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/55/3218
Текущая дата: 24.11.2024