Раней, 19 лістапада былі дасягнуты прынцыповыя пагадненні і ніводнага нявырашанага пытання не засталося, паведаміў «Газеце.Ru» прэм`ер-міністр Казахстана Карым Масімаў.
Структура пакета пагадненняў трансфармавалася: раней у пакеце было 20 дакументаў, цяпер — 17. Мяркуецца, што 9—10 снежня ў часе сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза ўсе пагадненні будуць падпісаны.
У прыватнасці, у ходзе пасяджэння ў Санкт-Петэрбургу было прынята рашэнне ўніфікаваць пытанні фармавання тарыфаў на чыгуначныя перавозкі, ўзгоднены дагавор у сферы электраэнергетыкі. Прынцыпова вырашана ствараць на тэрыторыі Расіі, Казахстана і Беларусі адзіны рынак нафты і нафтапрадуктаў з «уніфікаванымі цэнамі».
Ніводнае з пагадненняў у рамках Адзінай эканамічнай прасторы па тэрмінах ўступлення ў сілу не выходзіць далей за 2015 год. У выніку кампаніі трох краін атрымліваюць роўны доступ да ўсіх відаў натуральных манаполій, у тым ліку трубаправодных сістэмаў. Таксама краіны Мытнага саюза дамовіліся аб супольных прынцыпах рэгулявання валютнага рынку і ўзгадненні пазіцый па валютных курсах.
Пытанне аб адзінай валюце не ўздымалася. Ўзгадненне пазіцый па валютных курсах прадугледжвае ўзаемнае інфармаванне аб рашэнні пытанняў курсавой палітыкі. Сама курсавая палітыка застаецца прэрагатывай цэнтральных банкаў кожнай з краін.
Адзіная эканамічная прастора, як і Мытны саюз — пешчаныя дзеці Пуціна.
З дапамогай гэтых утварэнняў ён спадзяецца надзейна прывязаць беларускую і казахскую эканоміку да Расеі. Ён мяркуе, што такім чынам з часам створыцца «расейскі свет», альтэрнатыўны Еўрасаюзу. Украіна і Малдова не маюць намеру далучацца да АЭП.
Далучэнню Беларусі да АЭП папярэднічаў ціск з мэтай прымусіць Лукашэнку падпісаць нявыгадныя для Беларусі пагадненні аб Мытным саюзе. Спачатку Беларусь адмовілася тое зрабіць, але пасля дэманстрацыі на НТВ першага з фільмаў «Хросны бацька» Лукашэнка паставіў свой подпіс пад пагадненнем.
Мікола Бугай
21 лiстапада 2010
Наша Ніва

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/59/2807
Текущая дата: 24.11.2024