Сваімі ўражаннямі ад прэс-тура, які прайшоў у Беларусі на мінулым тыдні, з карэспандэнтам "Звязды" падзяліліся прадстаўнікі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.
Аляксандр МАРЫНАЎ, галоўны рэдактар газеты "Наша Пенза":
— Я з задавальненнем езджу ў Беларусь. І не толькі таму, што з гэтай краінай у мяне звязаныя самыя цёплыя ўспаміны (Аляксандр Іванавіч 40 гадоў таму служыў у Баранавічах. — Н. Д.). Чытачы тэлефануюць і пытаюцца, калі я паеду зноў у Беларусь. Публікацыі пра вашу краіну нашы людзі чытаюць з вялікім задавальненнем. Аб гэтым сведчаць шматлікія водгукі, якія прыходзяць у рэдакцыю.
У нас у горадзе можна набыць беларускія тавары. Не скажу, што ў кожнай сям`і, але ў мяне дома і сокавыціскалка беларуская, і халадзільнік "Атлант"... Беларуская бытавая тэхніка вельмі надзейная, і не дарагая. Што тычыцца абутку, то перавагу таксама аддаю беларускаму. Звычайнага абутку мне хапае месяцаў на пяць-шэсць. Я шмат хаджу пешшу. А вось гэтым беларускім туфлям, якія зараз на мне, ужо два гады. А выглядаюць, самі ж бачыце, як новыя, і зносу ім няма. За гады службы ў Беларусі аб`ездзіў шмат беларускіх гарадоў. Зараз, падчас прэс-тураў , у якіх удзельнічаю не першы раз, штораз дзіўлюся іх новаму абліччу. Усё мяняецца ў лепшы бок: гарады сталі больш сучаснымі, больш прыгожымі. Вельмі ўражвае таксама, як беражліва беларусы ставяцца да сваёй гісторыі: на свае вочы мы, расійскія журналісты, бачылі, што рэстаўруецца Нясвіжскі замак, будуецца Храм-помнік Усіх Святых. Так беражліва адносіцца да сваёй гісторыі, бясспрэчна, могуць толькі сапраўдныя патрыёты.
Наталля СУПРАГА, намеснік галоўнага рэдактара газеты "Рэспубліка Башкартастан":
— У нас у Башкартастане вельмі каціруюцца беларускія трактары, рэклама якіх пастаянна друкуецца на старонках нашай газеты. У горадзе, акрамя таго, ёсць некалькі крамаў, дзе прадаецца беларускі трыкатаж. Беларуская прадукцыя карыстаецца папулярнасцю, нашы людзі ведаюць, што калі беларускае — значыць якаснае. На гэтым тыдні мы наведалі такія прадпрыемствы, як "Белкамунмаш", "Амкадор", "Камунарка". Склалася адчуванне, што краіна працуе, што беларусы занятыя, што ў іх ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні, пра іх клапоціцца кіраўніцтва. Я думаю, што гэта надае людзям аптымізм, без якога, як мне здаецца, любому чалавеку жыць проста немагчыма.
Генадзь ЕМЯЛЬЯНАЎ, рэдактар аддзела газеты "Марыйская праўда" (Рэспубліка Марый Эл):
— Я раней наведваў Мінск з прыватнымі візітамі. Мне заўсёды падабаўся гэты горад, яго чысціня, парадак і, перш за ўсё, безумоўна, — людзі. І на гэты раз з задавальненнем наведаў вашу краіну ў складзе гэтага прэс-тура. Мы праехалі па многіх раёнах Мінскай вобласці. Не магу не адзначыць парадак і чысціню на палях. Відавочна, што ўсе кавалкі зямлі выкарыстоўваюцца з розумам. Радуюць і поспехі тых прадпрыемстваў, якія мы наведалі. Я размаўляў і раней з людзьмі і ведаю, што жыць у Беларусі можна — гэта добрая краіна. Я рады, што кіраўнік прадпрыемства "Белкамунмаш" ведае пра існаванне такога краю, як Марый Эл. Ведае, што гэта, як ён выказаўся, — "тралейбусная рэспубліка". У нас пакуль не ходзяць беларускія тралейбусы. Я думаю, што наспеў час памяняць стары тралейбусны парк і набыць такія машыны, якія вырабляе мінскае прадпрыемства. У мяне ў Беларусі шмат сяброў. І, паверце, ніякія палітычныя непаразуменні не паўплываюць на нашы добрыя, сапраўды брацкія, адносіны.
Аляксандр КОРСУНАЎ, галоўны рэдактар газеты "Арэнбуржжа":
— Мне Беларусь вельмі падабаецца, падабаюцца людзі. Я кажу гэта ад душы. Усе сустрэчы, якія былі арганізаваныя падчас чарговага прэс-тура, пакінулі прыемнае ўражанне. Беларусы добрыя і гасцінныя. У краіне ўражвае парадак на вуліцах і арганізацыя працы на прадпрыемствах. Відавочна, што краіна мацнее эканамічна, адпаведна расце і дабрабыт людзей. Упершыню з савецкіх часоў убачыў на прадпрыемствах дошку гонару і ганьбы. Вельмі важна, на мой погляд, што людзям не толькі своечасова плацяць зарплату , але і ацэньваюць іх працу добрым (а калі трэба, то і дрэнным) словам. Гэта стымулюе, кожны работнік павінен адчуваць сваю значнасць. Шмат чакаю ад інтэрв`ю з Прэзідэнтам. Аляксандр Лукашэнка быў у нас у Арэнбургу. Тады я пераканаўся, што ён разумны чалавек і цудоўны прамоўца. Яго цікава слухаць.
Аляксандр КАМРАКОЎ, галоўны рэдактар газеты "Волжская камуна" (г. Самара):
— Нам, напэўна, паказваюць лепшае. Але тое, што паказваюць, сапраўды, уражвае. І перш за ўсё — парадак, які тут паўсюль: як на вуліцах гарадоў, так і на прадпрыемствах і культурных аб`ектах. Хочацца адзначыць, што ў Беларусі эканоміка развіваецца неадрыўна ад сацыяльнага складніку. На мой погляд, вельмі важна, каб кіраўніцтва прадпрыемстваў не толькі ставіла мэтай зарабіць грошы, але і клапацілася пра сваіх работнікаў. Кожны павінен адчуваць сябе абароненым. Кідаецца ў вочы і вялікая колькасць забудоў і новых дамоў. У Самары добра ставяцца да беларусаў. А тое, што існуюць на ўзроўні асобных расійскіх СМІ крытычныя вострыя выказванні ў адрас краіны-суседкі... Гэта асабліва не ўплывае на адносіны паміж сабой брацкіх народаў. Людзі ж не дурні, могуць адрозніць палітычную гульню ад праўды.
Алег ЧЭРКАВЕЦ, спецыяльны карэспандэнт газеты "Праўда" (г. Масква):
— Я не першы раз у Беларусі, і меркаванне аб вашай краіне, якое ўжо даўно было сфарміраванае, толькі ўмацавалася. Падчас нашага насычанага прэс-тура мы пазнаёміліся з работай сумеснага беларуска-кітайскага прадпрыемства "Мідэя-Гарызонт". Прадпрыемства новае, але яно ўжо паспела заняць сваю нішу перш за ўсё на замежных рынках. Вось вам яскравы прыклад, як вялікі Кітай — эканамічны гігант — праяўляе вялікую цікавасць да маленькай, як часам любяць гаварыць асобныя масквічы, Беларусі. Для параўнання: з Расіяй Кітай такіх дамоўленасцяў не заключае... Абмяжоўваецца ў асноўным дагаворамі аб пастаўцы сваіх тавараў. Уразіў таксама і цудоўны парад тэхнікі, які паказалі на прадпрыемстве "Амкадор". А вось чысціня на вуліцах даўно не здзіўляе — гэта норма. Падчас прэс-канферэнцыі старшыня Мінгарвыканкама патлумачыў, што на пустым месцы нічога не бывае, каб падтрымліваць гэту чысціню, даводзіцца прыкладаць пастаянныя намаганні.
Запісала Надзея ДРЫЛА
Звязда 5 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/65/2147
Текущая дата: 24.11.2024