Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі адкарэктаваны нарматыўныя акты па спагнанні ўскосных падаткаў у Мытным саюзе



У Беларусі адкарэктаваны некаторыя нарматыўныя акты па пытаннях спагнання ўскосных падаткаў у Мытным саюзе. Аляксандр Лукашэнка 13 верасня падпісаў дэкрэт № 7, якім унесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя дэкрэты кіраўніка дзяржавы па пытаннях спагнання ўскосных падаткаў у Мытным саюзе.

Мэтай прыняцця дэкрэта з`яўляецца прывядзенне дзейнага заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі Пагаднення аб прынцыпах спагнання ўскосных падаткаў пры экспарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг у Мытным саюзе ад 25 студзеня 2008 года і прынятымі пратаколамі да яго.

Дакументам прызнаюцца страціўшымі сілу асобныя палажэнні дэкрэта ад 6 верасня 2005 года № 10 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прынцыпах спагнання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, падпісанага ў г. Астане 15 верасня 2004 года, і аб унясенні дапаўненняў у асобныя дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", якія ўстанавілі забарону на прадастаўленне падатковых ільгот па падатку на дабаўленую вартасць і акцызах адносна тавараў, што ўвозяцца з Расійскай Федэрацыі. Акрамя таго, уносяцца неабходныя змяненні ў нарматыўныя акты, якія ўстанавілі выключэнні з прадугледжаных імі прэферэнцый адносна тавараў, якія ўвозяцца з Расійскай Федэрацыі.

У сувязі з уступленнем у сілу з 1 ліпеня 2010 года Дагавора аб Мытным кодэксе Мытнага саюза выключаюцца такія самастойныя паняцці, як "мытная тэрыторыя Рэспублікі Беларусь" і "мытная граніца Рэспублікі Беларусь". Усе мытныя праваадносіны будуць узнікаць пры перасячэнні таварамі мытнай граніцы Мытнага саюза і іх выкарыстанні на адзінай мытнай тэрыторыі саюза.

Дэкрэт уступае ў сілу з дня афіцыйнага апублікавання, распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 ліпеня 2010 года.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Звязда

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/67/1953
Текущая дата: 24.11.2024