Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Казахстан, дзе 29 мая прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Нур-Султана.
Акрамя ўдзелу ў саміце праграмай візіту кіраўніка беларускай дзяржавы запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў з замежнымі лідарамі, у тым ліку кіраўніцтвам Казахстана, аб чым Прэзідэнт заявіў яшчэ 23 мая, прымаючы пасла Казахстана ў Беларусі Ермухамета Ертысбаева.
"Я думаю, нягледзячы на тое, што ў нас саюзнае мерапрыемства ў рамках ЕАЭС у Нур-Султане, нам удасца і з вашым Прэзідэнтам, і з першым Прэзідэнтам Казахстана перагаварыць аб далейшых шляхах нашага супрацоўніцтва", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Саміт ЕАЭС пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. З улікам юбілейнай даты - пяцігоддзя Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе - кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць вынікі развіцця саюза і вызначаць далейшыя перспектывы сумеснай работы па паглыбленні еўразійскай інтэграцыі, якаснай рэалізацыі ўжо існуючых дамоўленасцей.
Акрамя таго, на саміт вынесены пытанні, якія датычацца пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ЕАЭС, фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку саюза, узаемадзеяння ў мытнай сферы, асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі на 2019-2020 гады, ходу рэалізацыі лічбавага парадку дня, стварэння Савета па прамысловай палітыцы ЕАЭС, і шэраг іншых.
Па выніках пасяджэння плануецца прыняцце адпаведных міжнародных дакументаў. Аб пазіцыі Беларусі па развіцці саюза Месяцам раней, у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліваў, што ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для яго ўдзельнікаў, і Беларусі не важна інтэграцыя дзеля інтэграцыі.
"Мы разлічваем на дасягненне канкрэтных мэт, якія дадуць прыкметны вынік для эканомік і народаў нашых краін. ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для яго ўдзельнікаў. Вырашэнне гэтай задачы стане прыярытэтным напрамкам нашага старшынства ў гэтай арганізацыі ў 2020 годзе, - сказаў ён. - Сёння Беларусь гатова адыгрываць больш значную ролю гандлёвага канала для шматмільённага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза і краін СНД з Еўрапейскім саюзам".
Аб выніках пяцігоддзя ЕАЭС 27 мая ў Маскве пасля перагавораў з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым выказаўся міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, краінам за гэты час удалося стварыць сістэму шматбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, вынікам якой стала павелічэнне ўзаемнага тавараабароту паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі. Акрамя таго, назіраецца інтарэс да ЕАЭС з боку трэціх краін - каля 30 дзяржаў ужо выказалі жаданне заключыць пагадненне па зоне свабоднага гандлю з "пяцёркай".
"Таму, безумоўна, пазітыўныя дасягненні ёсць, - адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. - Разам з тым захоўваецца яшчэ шэраг пэўных абмежаванняў, выключэнняў. Над гэтым мы, вядома ж, працуем, але не хацелася б, каб адбываўся рост гэтых абмежаванняў і выключэнняў. Мы выступаем цяпер за тое, каб было спалучэнне паміж еўразійскім і еўрапейскім эканамічнымі інтэграцыйнымі працэсамі, але, на жаль, існуючыя вось гэтыя асобныя моманты ўнутры нашага саюза вядуць да таго, што некаторыя знешнія ігракі глядзяць скептычна на функцыянаванне ЕАЭС, разглядаюць яго як нечы геапалітычны праект. Мы працуем з гэтымі ігракамі, але, па нашым глыбокім перакананні, нам трэба вырашыць амбіцыйную задачу адносна таго, каб устараніць усе бар`еры ва ўзаемным гандлі, развіваць вытворчую кааперацыю, забяспечыць свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы".
28 мая 2019, Нур-Султан
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/7/48198
Текущая дата: 26.12.2024