Белорусский портал в Казахстане

Радкі Купалы, БелАЗы і беларускія прадукты - у маскоўскім метро запусцілі поезд да пяцігоддзя ЕАЭС



Тэматычны поезд, прысвечаны пяцігоддзю стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, з`явіўся ў Маскоўскім метрапалітэне.

6-га снежня адбылася ўрачыстая цырымонія запуску саставу, у якой прыняў удзел віцэ-прэм`ер Беларусі Ігар Петрышэнка.

Кожнай з пяці краін ЕАЭС у поездзе прысвечаны два вагоны. "Вельмі прыемна было бачыць тое, што асацыюецца з Беларуссю, - край азёр, лясоў, прыведзены словы Янкі Купалы і словы з песні "Белавежская пушча", адлюстраваны БелАЗы, беларуская харчовая група тавараў", - падзяліўся ўражаннямі Ігар Петрышэнка. 

Акрамя таго, увесь састаў мае агульнае брэндзіраванне, на вагонах адлюстраваны ўсе важныя вехі стварэння ЕАЭС, а таксама знакавыя будынкі і збудаванні ўсіх краін саюза.

На думку Ігара Петрышэнкі, запуск новага тэматычнага поезда важны і з пункту гледжання папулярызацыі турыстычных магчымасцей. "Пасажыры ўбачаць беларускія вагоны і захочуць прыехаць у нашу краіну, паглядзець, як мы развіваемся і жывём", - лічыць ён.

Віцэ-прэм`ер таксама падкрэсліў, што прапаганда ідэй еўразійскай інтэграцыі павінна актыўна ажыццяўляцца ва ўсіх краінах ЕАЭС. 

"Каб людзі адчулі перавагі ЕАЭС, звязаныя як са свабодай перамяшчэння, так і з рэалізацыяй правоў на адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, працаўладкаванне, пенсійнае забеспячэнне", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

Стварэнне брэндзіраванага поезда ў метро - адно з мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмай святкавання пяцігоддзя ЕАЭС. Састаў будзе перавозіць пасажыраў па кальцавой лініі Маскоўскага метрапалітэна.

6 снежня 2019, Масква 
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/7/50854
Текущая дата: 26.12.2024