Авіякампанія "Белавія" 24 мая адновіць выкананне рэйсаў па маршруце Мінск — Ерэван — Мінск, паведаміла прэс-служба авіяперавозчыка.
"Ерэван — сталіца і самы буйны горад Арменіі, адзін з самых старажытных гарадоў свету, важны транспартны вузел, культурны і навуковы цэнтр краіны. Ён прывабны выдатнымі відамі гары Арарат, якую можна ўбачыць ужо з аэрапорта "Звартноц", пачаставацца стравамі адной з самых старажытных кухняў ў Азіі. Таксама для турыстаў з Арменіі гэта выдатная магчымасць дабрацца да Мінска прамым рэйсам і азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі нашай краіны", — пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ" Авіякампанія "Белавія".
Палёты будуць ажыццяўляцца два разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 22.40 у сераду і нядзелю і прыбыццём у міжнародны аэрапорт "Звартноц" на наступны дзень у 02.45 (час мясцовы). Зваротны рэйс з Ерэвана плануецца ажыццяўляць з вылетам у 03:35 па панядзелках і чацвяргах з прылётам ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 05:45. Час у палёце складзе 3 гадзіны 10 хвілін. Палёты ў Ерэван плануецца выконваць на паветраных суднах Embraer 175 умяшчальнасцю 76 крэслаў.
Кошт квіткоў па напрамку з Мінска ў Ерэван складзе ад 114 еўра, з Ерэвана ў Мінск — ад 152 еўра, уключаючы таксы і зборы. Кошт пералёту туды-назад — ад 226 еўра, уключаючы таксы і зборы. Білеты ўжо даступныя ў продажы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 сакавіка 2017
Мінск, 7 сакавіка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/9/38818
Текущая дата: 23.11.2024