Белорусский портал в Казахстане

Калегія ЕЭК ухваліла праект тэхрэгламенту на пітную і мінеральнуюю ваду



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ухваліла 16 траўня праект тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) "Аб бяспецы ўпакаванай пітной вады, уключаючы прыродную мінеральную ваду".

"Патрабаванні дакумента распаўсюджваюцца на прыродную мінеральную ваду, у тым ліку сталовую, лячэбна-сталовую і лячэбную, а таксама на купажыраваную, апрацаваную і прыродную пітную ваду, пітную ваду для дзіцячага харчавання, штучна мінералізаваную пітную ваду", - адзначылі ў ЕЭК.

У праекце тэхрэгламенту прапісаны патрабаванні да вытворчасці, захоўвання, перавозкі, рэалізацыі і ўтылізацыі ўпакаванай пітной вады. У прыватнасці, вытворцы і прадаўцы павінны дакладна выконваць патрабаванні па хімічнай і мікрабіялагічнай бяспецы.

Для разліву прыроднай мінеральнай вады ва ўпакоўку павінна выкарыстоўвацца вада з абароненай ад антрапагеннага ўздзеяння крыніцы або свідравіны, аднесеная да прыроднай мінеральнай вады ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы, дзе яна здабываецца з-пад зямлі.

16 траўня 2017, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/9/39401
Текущая дата: 23.11.2024