Пра гэта паведаміла прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
1 верасня набыў моц тэхрэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) "Аб бяспецы рыбы і рыбнай прадукцыі".
Тэхрэгламент распрацаваны навукоўцамі пяці краін саюза сумесна з ЕЭК для абароны жыцця і здароўя спажыўцоў ад небяспечнай прадукцыі, а таксама ад фальсіфікату. Дакумент рэгламентуе долю глазуры ў марожанай рыбе і морапрадуктах. Так, маса глазуры (лёду) у замарожанай рыбе не павінна перавышаць 5%, у замарожанай рыбнай прадукцыі з разабраных або ачышчаных ракападобных — не больш за 7%, з неразабраных ракападобных — не больш за 14%.
Харчовая рыбная прадукцыя, якая не адпавядае патрабаванням тэхрэгламенту саюза, не зможа патрапіць на прылаўкі крам саюзных дзяржаў. Ён, напрыклад, забараняе або мінімізуе ўтрыманне ў рыбапрадуктах амоксіцыліну, бацытрацыну, галафугінону і іншых шкодных для здароўя чалавека прэпаратаў. У дачыненні да рыбы, здабытай у натуральных умовах, тэхрэгламент вызначае, што яна павінна быць злоўленая ў "бяспечных раёнах здабычы".
Асобна агаворваецца ў тэхрэгламенце вытворчасць дзіцячага харчавання. Так, харчовую рыбную прадукцыю для дзяцей першага года жыцця варта вырабляць не ў звычайных умовах рыбаперапрацоўчага прадпрыемства, а на спецыялізаваных вытворчых аб`ектах, у спеццэхах або на спецыяльных тэхналагічных лініях. Для дзяцей старэйшага ўзросту, уключаючы школьнікаў, умовы вытворчасці крыху больш мяккія: вырабляць харчаванне можна і на тэхналагічным абсталяванні агульнага прызначэння, але абавязкова ў пачатку працоўнай змены або ў асобную змену пасля яго мыцця і дэзінфекцыі.
Пры вытворчасці рыбнай харчовай прадукцыі для дзяцей забаронена выкарыстоўваць фасфаты, узмацняльнікі густу, бензойную, сарбінавую кіслоты і іх солі, а таксама іншыя харчовыя інгрэдыенты, дзе ёсць гэтыя дадаткі.
Для адаптацыі прадпрымальнікаў да новых умоў устаноўлены пераходны перыяд. Як адзначыў міністр ЕЭК, дакументы аб ацэнцы адпаведнасці харчовай рыбнай прадукцыі, аформленыя рыбаперапрацоўчымі прадпрыемствамі да ўступлення ў сілу тэхнічнага рэгламенту, будуць лічыцца сапраўднымі да заканчэння тэрміну іх дзеяння, але не пазней за 1 верасня 2019 года. Абарачэнне такой прадукцыі дапускаецца на працягу тэрміну яе прыдатнасці.
Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2017
Мінск, 1 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/9/40569
Текущая дата: 26.12.2024