Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
З 24 па 26 кастрычніка праходзіць візіт у Беларусь камандуючага Сіламі паветранай абароны Узброеных сіл Кыргызстана палкоўніка Кылычбека Айдараліева.
Падчас візіту яго ўдзельнікі разгледзяць пытанні фарміравання і развіцця рэгіянальных сістэм СПА дзяржаў — членаў АДКБ. Запланаваны абмен вопытам у пытаннях арганізацыі і нясення баявога дзяжурства па СПА, у тым ліку сумеснага ў межах Аб`яднанай сістэмы СПА дзяржаў — удзельніц СНД. Будуць абмеркаваныя перспектывы развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі і Сіламі паветранай абароны УС Кыргызстана.
Таксама праграмай візіту прадугледжанае азнаямленне членаў замежнай дэлегацыі з вытворчасцю, рамонтам і мадэрнізацыяй узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ВПС і войскаў СПА, што праводзяцца на прадпрыемствах ваенна-прамысловага комплексу Беларусі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/9/40932
Текущая дата: 23.11.2024