Белорусский портал в Казахстане

Краіны ЕАЭС плануюць абменьвацца звесткамі з крэдытных гісторый кліентаў банкаў



Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка Беларусі.

Краіны, якія ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз (Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Арменія), плануюць абменьвацца звесткамі з крэдытных гісторый кліентаў банкаў. Праект адпаведнага пагаднення разгледжаны ў ходзе XV пасяджэння кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў — членаў дагавора аб ЕАЭС 17 лістапада ў Мінску.

Праект пагаднення прадугледжвае паэтапнае стварэнне ўмоў для забеспячэння роўных магчымасцяў фізічным і юрыдычным асобам, якія з`яўляюцца рэзідэнтамі дзяржаў ЕАЭС, для атрымання фінансавых паслуг, уключаючы крэдытныя прадукты, на фінансавых рынках краін ЕАЭС. Пры гэтым прадугледжваецца стварэнне неабходнага прававога поля і механізмаў для ўзаемадзеяння ўдзельнікаў фінансавага рынку, а таксама ацэнкі і кіравання крэдытнымі рызыкамі пры развіцці трансгранічнага крэдытавання ў рамках ЕАЭС.

"Удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі аб бягучай эканамічнай сітуацыі і ходзе рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў дзяржавах — членах ЕАЭС, абмеркавалі канцэптуальныя падыходы да фарміравання агульнага фінансавага рынку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, разгледзелі шэраг іншых актуальных пытанняў інтэграцыйнага ўзаемадзеяння", — гаворыцца ў паведамленні.

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур, старшыня Цэнтральнага банка Арменіі Артур Джавадзян, старшыня Нацыянальнага банка Казахстана Даніяр Акішаў, старшыня Нацыянальнага банка Кыргызстана Кубанычбек Кулматаў, старшыня Цэнтральнага банка Расіі Эльвіра Набіуліна, іншыя прадстаўнікі цэнтральных банкаў пяці краін. Таксама ў якасці запрошаных у пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/9/41177
Текущая дата: 23.11.2024