Белорусский портал в Казахстане

Беларусь - Азербайджан: новыя пагадненні



Беларусь і Азербайджан падпішуць пагадненне аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый.

 Прэзідэнт Беларусі адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Азербайджанам аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый з улікам змяненняў і дапаўненняў прынцыповага характару, унесеных у выніку правядзення перагавораў з азербайджанскім бокам. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 красавіка.

На падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.

2 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/93/356
Текущая дата: 25.12.2024