Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнік Беларусі Станіслаў Зась, назначаны Саветам калектыўнай бяспекі АДКБ на пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, пачаў сёння выконваць свае абавязкі



Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Улічваючы, што ў 2020 годзе Расія старшынствуе ў АДКБ, новага генеральнага сакратара арганізацыі прадставіў калектыву Сакратарыята АДКБ намеснік міністра замежных спраў Расіі Аляксандр Панкін", - адзначыў прэс-сакратар.

Звяртаючыся да супрацоўнікаў сакратарыята, Станіслаў Зась сказаў, што назначэнне на пасаду генеральнага сакратара АДКБ для яго вялікі гонар і вялікая адказнасць.

"Бачу сваю асноўную задачу ў тым, каб добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне абавязкі, кіруючыся выключна інтарэсамі забеспячэння калектыўнай бяспекі, каб АДКБ магла служыць сваім дзяржавам-членам і іх народам яшчэ больш эфектыўна", - адзначыў генеральны сакратар АДКБ.

Да назначэння на пасаду генеральнага сакратара АДКБ Станіслаў Зась займаў пасаду дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі.

 9 студзеня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/1/51246
Текущая дата: 03.05.2024