Пра гэта паведаміла на брыфінгу па выніках праведзенага 14-га снежня ў Маскве пасяджэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна.
«Разгледжаны асобныя пытанні парадку дня пасяджэння міжурадсавета. Яго правядзенне запланавана на 2-3 лютага наступнага года ў Алматы», — сказала Ія Малкіна.
Усяго ў парадак дня Савета ЕЭК было ўнесена каля 30 пытанняў. Беларусь на пасяджэнні прадстаўляў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка.
Наступнае пасяджэнне Савета ЕЭК намечана правесці 20 студзеня 2023 года ў Маскве ў вочным фармаце.
Наступнае пасяджэнне Савета ЕЭК намечана правесці 20 студзеня 2023 года ў Маскве ў вочным фармаце.
Звязда, 14 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/1/67467
Текущая дата: 25.12.2024