Аб гэтым паведаміла афіцыйная прадстаўніца Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна на брыфінгу па выніках праведзенага 2-3 лютага ў Алматы пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, у якім прыняў удзел прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Паводле слоў Іі Малкінай, тэма прамысловай кааперацыя ў Еўразійскім эканамічным саюзе падрабязна абмяркоўвалася на пасяджэнні. "Я спынюся на тых прапановах і тых ініцыятывах, якія агучваў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Думаю, што найбольш цікавым для Беларусі праектам з`яўляецца "Еўразійскі электробус". Безумоўна, што пра гэта таксама прэм`ер-міністры сёння вялі размову", - сказала яна.
"Цяпер на пляцоўцы ЕЭК прапрацоўваюцца магчымыя дэталі рэалізацыі гэтага праекта. Нам неабходна не толькі вызначыцца з партнёрамі для супрацоўніцтва (такія прапановы ад Беларусі паступілі ўжо), але і трэба падрыхтаваць усе неабходныя дакументы для таго, каб у наступным гэтыя праекты маглі прэтэндаваць на нейкія льготы ў частцы фінансавання", - удакладніла Ія Малкіна.
Таксама на міжурадавым савеце абмяркоўваліся магчымасці, якія маюць інстытуты развіцця ЕАЭС - Еўразійскі банк развіцця і Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця. "Прэм`ер-міністры выказалі пэўныя прапановы ў гэтай частцы, і мы спадзяёмся, што гэтыя інстытуты будуць актыўна прыцягвацца да рэалізацыі еўразійскіх прамысловых ініцыятыў", - дадала прадстаўнік ЕЭК.
3 лютага 2023, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
3 лютага 2023, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/1/68249
Текущая дата: 26.12.2024