Якія дакументы падпісаны па выніках Еўразійскага міжурадавага савета ў Ерэване, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
У Ерэване адбылося пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і дзяржаў-наглядальнікаў. Па яго выніках адобрана 10 дакументаў. Сярод іх - рашэнні "Аб асноўных напрамках прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года" і "Аб зацвярджэнні правіл інфармацыйнага абмену на агульным электраэнергетычным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза".
Акрамя таго, па выніках пасяджэння бакі адобрылі і шэраг распараджэнняў: "Аб зацвярджэнні Канцэпцыі фармавання агульнага біржавога (арганізаванага) рынку тавараў Еўразійскага эканамічнага саюза", "Аб плане мерапрыемстваў ("дарожнай карце") па рэалізацыі асноўных напрамкаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза на 2024-2026 гады", "Аб некаторых пытаннях гарманізацыі заканадаўства дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў галіне грамадзянскай авіяцыі", "Аб залічэнні і размеркаванні сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2023 годзе" і іншыя.
Да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета прымеркаваны ІІІ Еўразійскі эканамічны форум, які праходзіць 30 верасня - 1 кастрычніка ў Ерэване (Рэспубліка Арменія). Мерапрыемства праходзіць у рамках старшынства Рэспублікі Арменія ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2024 годзе.
1 кастрычніка 2024, Ерэван
БЕЛТА
1 кастрычніка 2024, Ерэван
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/1/75400
Текущая дата: 25.11.2024