Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года



Адпаведны ўказ № 9 «Аб праекце міжнароднага дагавора» кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 студзеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент ухвалены ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Падрыхтоўка праекта пратакола абумоўлена неабходнасцю актуалізацыі Дагавора аб ЕАЭС з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Змены датычацца пытанняў мытнага рэгулявання, гандлю, канкурэнцыі, дзяржаўных закупак, энергетыкі, транспартнага кантролю, тэхнічных рэгламентаў.

Звязда, 11 студзеня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/1/76769
Текущая дата: 12.01.2025