Белорусский портал в Казахстане

Дзярждума Расіі заклікала Мінск "не ўбіваць клін" у саюз з РФ дзеля выбараў



Дэпутаты Дзярждумы Расіі прынялі адмысловую заяву па "беларускім пытанні". Яны выказалі ўпэўненасць, што кан`юктурныя палітычныя інтарэсы, якія сталі браць верх падчас распачатай у Беларусі перадвыбарнай кампаніі, не павінны прывесці да падрыву саюзніцкіх стратэгічных адносін паміж нашымі краінамі і "ўбіць клін у цесны саюз двух братэрскіх народаў".

"Выкарыстоўваная ў цяперашні час кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь антырасійская рыторыка выклікае здзіўленне і поўнае непрыманне ў расійскага народа, ідзе насуперак з агульнагістарычным лёсам рускага і беларускага народаў, супярэчыць духу шматвяковых культурных і эканамічных сувязяў, нашаму ладу жыцця і мыслення", - цытуе РІА "Новости" заяву.

Прэзідэнт РФ Дзмітры Мядзведзеў у нядзелю ў сваім відэаблогу змясціў зварот, у якім заявіў, што кіраўніцтва Беларусі спрабуе зрабіць з Масквы аднаго з галоўных ворагаў Мінска. Таксама Мядзведзеў адзначыў, што перадвыбарная кампанія Лукашэнкі пабудаваная на антырасійскіх сюжэтах.

Дэпутаты падтрымліваюць пазіцыю, выказаную прэзідэнтам Расіі, і лічаць недапушчальным выкарыстоўваць у якасці разменнай манеты ўвесь той пазітыў, які дзесяцігоддзямі ствараўся сумеснай працай расіян і беларусаў. 

6 кастрычніка 2010
Еўрарадыё

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/17/2190
Текущая дата: 23.11.2024