Заявы пра тое, што Беларусь можа спыніць свой удзел у інтэграцыйных утварэньнях на постсавецкай прасторы, калі Расея не прызнае вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у краіне, зьяўляюцца "дэзінфармацыяй і бруднай правакацыяй". Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімір Макей.
Паводле яго слоў, «дадзеная дэзінфармацыя» зьявілася ў СМІ не па «ўказаньні вышэйшага кіраўніцтва Расеі». «Хутчэй за ўсё, гэта чарговая мядзьвежая паслуга далёкіх ад рэальнай аналітыкі паркетных пісак і падобных ім палітолягаў, якія ў сілу свайго інтэлекту й "дасьведчанасьці" ня ў стане прыдумаць хоць трохі праўдападобную "качку" й хаця б як мінімум азнаёміцца з выказваньнямі Лукашэнкі па дадзенай тэме», падкрэсьліў Уладзімір Макей.
Нагадаем, учора расейскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў Менску паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку непрызнаньня расейскімі ўладамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, Беларусь спыніць свой удзел ва ўсіх асноўных інтэграцыйных структурах постсавецкай прасторы: Саюзнай дзяржаве, СНД, АДКБ, Мытным саюзе й інш.
Тэлеграф
7 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/17/2197
Текущая дата: 23.11.2024