Сёння ў Маскве пад старшынствам прэм`ер-міністраў Беларусі і Расіі пройдзе чарговае пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы (СД). Удзельнікі пасяджэння плануюць разгледзець больш за 30 пытанняў, паведаміў напярэдадні прэзідэнту Беларусі кіраўнік урада Сяргей Сідорскі.
Паводле яго слоў, у цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца выкананне бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2010 годзе і бюджэт 2011 года, пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносінаў за дзевяць месяцаў і знешнегандлёвыя адносіны дзвюх краін.
Паводле слоў Сідорскага, у посткрызісны год Беларусь і Расія дэманструюць някепскія тэмпы росту аб`ёму тавараабароту, што дае падставы разлічваць на добрыя вынікі гандлю.
На Саўміне плануецца таксама "вызначыць тыя нішы, дзе абедзве краіны могуць яшчэ дабавіць у гандлі", сказаў прэм`ер.
Плануецца таксама абмеркаваць пытанні ваенна-палітычнага супрацоўніцтва, якія, у прыватнасці, тычацца аховы сумеснай мяжы, выхаду на рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых на мінулым пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета ў Маскве па сумесных СПА і групоўках войскаў, якія забяспечваюць ахову і баяздольнасць СД.
Акрамя таго, на разгляд удзельнікаў пасяджэння вынесены пытанні інавацыйнага супрацоўніцтва. Плануецца зацвердзіць шэраг мерапрыемстваў на 2011—2015 гады па развіцці мікра-, біятэхналогій і іншых кірункаў.
Будуць абмеркаваныя пытанні забеспячэння роўных правоў грамадзян дзвюх краін.
У другой палове дня запланавана рабочая сустрэча прэм`ер-міністраў Беларусі, Казахстана і Расіі, прысвечаная пытанням работы Мытнага саюза.
Сяргей Сідорскі запэўніў прэзідэнта ў тым, што будуць прынятыя ўсе меры, каб у лістападзе-снежні выйсці на "афармленне гатовых дакументаў па Адзінай эканамічнай прасторы".
Чакаецца таксама, што сёння ў Маскве будуць абмеркаваныя два спрэчныя пытанні — аб цане на расійскі газ для Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў 13 кастрычніка намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў.
Паводле яго слоў, Беларусь настойвае на аднамомантным з Расіяй выхадзе на роўнадаходныя цэны на газ.
Цяперашні кантракт Беларусі з "Газпромам" заканчваецца ў 2010 годзе. Згодна з дакументам, з 2011 года Беларусь павінна плаціць за газ па еўрапейскай цане за вылікам розніцы ў расходах на транспарціроўку і 30% пошліны.
Перайсці на рыначныя цэны пры аплаце газу Масква і Мінск збіраліся разам з 2011 года. Але ў сувязі з крызісам расійскае кіраўніцтва перанесла для сваіх прадпрыемстваў гэты тэрмін на 2014 год.
"Калі Расія плануе выхад на роўнадаходнасць паставак газу ўнутры краіны і на экспарт да 2014 года, то і мы павінны падысці да такіх цэн у гэты ж час, таму што нашы вытворцы павінны быць у роўных умовах", — сказаў намеснік міністра.
Чакаецца таксама, што ўдзельнікі сённяшняга пасяджэння абмяркуюць пытанне аб збіранні Расіяй пошліны па нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь.
Як вядома, Беларусь аспрэчвае дзеянні Масквы ў Эканамічным судзе СНД. 8 кастрычніка Эканамічны суд рэкамендаваў урадам Расіі і Беларусі разгледзець пытанне аб тым, каб вызваліць нафтапрадукты, што пастаўляюцца з РФ у Беларусь, ад мытных пошлін аж да заканчэння судовага працэсу. Па просьбе расійскага боку ў слуханнях па справе аб`яўлены перапынак да 19 студзеня 2011 года.
13 кастрычніка міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў паведаміў журналістам, што беларускі бок так і не атрымаў афіцыйнага адказу з Масквы на рэкамендацыі Эканамічнага суда. Між тым, падкрэсліў ён, з намеснікам міністра юстыцыі Расіі Васілём Ліхачовым была дасягнута дамоўленасць аб тым, што адпаведнае пытанне будзе пастаўлена перад урадам РФ.
Галаванаў не выключыў, што гэтая тэма будзе ўздымацца сёння ў Маскве. "Думаю, што ў найбліжэйшы час лёд зрушыцца. Гэта ў інтарэсах абедзвюх краін", — сказаў кіраўнік Мінюста.
Пытанні пастаўкі энерганосьбітаў уздымаліся 13 кастрычніка на сустрэчы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргея Нарышкіна з беларускімі журналістамі ў Крамлі.
Нарышкін, у прыватнасці, заявіў: Расія можа пайсці на павелічэнне бяспошлінных паставак нафты ў Беларусь пры наяўнасці пераканаўчых доказаў неабходнасці зрабіць гэта, а не галаслоўных заяў.
Што да кошту газу, то гэта — прадмет дамоўленасцяў паміж эканамічнымі суб`ектамі, падкрэсліў ён.
Апошняе пасяджэнне саюзнага Саўміна адбылося 16 сакавіка ў Брэсце.
Чакаецца, што да канца гэтага года пройдзе яшчэ адно пасяджэнне саюзнага ўрада. Як паведаміў на мінулым тыдні дзяржсакратар СД Павел Барадзін, яго плануецца правесці ў Мінску 14—15 снежня.
Мінск, 15 кастрычніка 2010
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/17/2313
Текущая дата: 23.11.2024