Адносіны з кіраўніцтвам Беларусі зайшлі ў тупік і ўжо не будуць ранейшымі, заявіла журналістам 4 кастрычніка прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Наталля Цімакова.
«Апошнім часам адносіны з беларускім кіраўніцтвам яўна зайшлі ў тупік. З улікам тых каментараў, якія даў прэзідэнт Беларусі, гэтыя адносіны не будуць ранейшымі», — цытуе Цімакову РІА Новости.
Паводле слоў прэс-сакратара, спробы прэзідэнта Беларусі «заехаць у новы тэрмін на антырасійскай тэматыцы» паўплывалі на адносіны ў асабістым плане і «не могуць спрыяць актывізацыі працэсу».
У той жа час, падкрэсліла Цімакова, «палітычныя кантакты на ўсіх узроўнях будуць прадоўжаны».
Яна растлумачыла, што прычынай запісу апошняга відэаблога Дзмітрыя Мядзведзева стала яго жаданне растлумачыць, на якім этапе знаходзяцца беларуска-расійскія адносіны.
Пры гэтым прэс-сакратар адзначыла, што гэты запіс крыху адрозніваецца ад відэаблога па нядаўніх узаемаадносінах з Украінай.
«Адносіны з Беларуссю як з найбліжэйшым суседам выглядаюць трохі інакш. Мы пацвярджаем курс на інтэграцыю», — заявіла Цімакова.
Гаворка ідзе ў тым ліку аб інтэграцыі ў рамках cаюзнай дзяржавы, дадала яна. Прыярытэтам тут застаецца развіццё эканамічных сувязяў у рэчышчы нармальных рыначных адносін.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ таксама заявіла, што расійскія ўлады па этычных меркаваннях не каментуюць стан дэмакратыі ў Беларусі і ўзаемаадносіны Аляксандра Лукашэнкі з апазіцыяй.
«Прадстаўнікі расійскай улады не каментуюць «добрыя» адносіны Лукашэнкі з апазіцыяй, ступень рэалізацыі палітычных свабод не таму, што няма чаго сказаць, а па этычных меркаваннях. Гэта не тычыцца СМІ і палітычных рухаў», — заўважыла Цімакова. «Не сумняваюся, што яны выкажуць сваю ацэнку падзеям у Беларусі», — дадала яна.
Напярэдадні прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў у сваім відэаблогу рэзка раскрытыкаваў беларускае кіраўніцтва. «Апошнім часам, — заявіў ён, — кіраўніцтва Беларусі ўзяло на ўзбраенне антырасійскую рыторыку. Перадвыбарная кампанія там цалкам і поўнасцю пабудавана на антырасійскіх сюжэтах. <…> Прэзідэнт Лукашэнка ў сваіх выказваннях выходзіць далёка за межы не толькі дыпламатычных правілаў, але і элементарнай чалавечай прыстойнасці».
Нагадаем, на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў 1 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка расцаніў свае адносіны з Дзмітрыем Мядзведзевым і прэм’ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным як «дрэнныя, калі не сказаць горш». Ён усклаў адказнасць за «ўсё, што зараз адбываецца вакол Беларусі», на «групу высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў». «Калі будзе воля расійскай дзяржавы, расійскай эліты, то на працягу трох месяцаў, максімум паўгода, мы не проста пабудуем адносіны, не проста вернемся на той узровень адносін, які існаваў, але і значна яго перасягнём», — сказаў Лукашэнка.
БелаПАН
4 кастрычнiка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/18/2143
Текущая дата: 23.11.2024