Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Адной з галоўных тэмаў размовы стала ўзаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных аб`яднанняў - СНД І ЕАЭС.
Беларусь у бягучым годзе старшынюе ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, у наступным - 2022-м - паўнамоцтвы старшыні пяройдуць Казахстану. У сувязі з гэтым кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі парадак дня ў рабоце аб`яднання. Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жомарт Такаеў дамовіліся аб канкрэтных кроках па падтрымцы супрацоўніцтва ў фармаце СНД.
Прэзідэнты таксама зверылі гадзіннікі напярэдадні майскага паседжання Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, абмеркавалі актуальныя пытанні ў гэтым кірунку. Кіраўнікі дзяржаў асабліва адзначылі важнасць паслядоўнага выканання ўсіх абавязацельстваў як у рамках ЕАЭС, так і СНД, асабліва якія тычацца зняцця бар`ераў у гандлі, а таксама выканання іншых дасягнутых дамоўленасцей.
У двухбаковых адносінах Беларусі і Казахстана кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб правядзенні чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі. Аляксандр Лукашэнка ўжо даў даручэнне ўраду займацца гэтым пытаннем. Як было адзначана, у цяперашні няпросты час ключавая задача - вызначыць найбольш актуальныя і перспектыўныя напрамкі для развіцця супрацоўніцтва.
У цэлым кіраўнікі дзяржаў дамовіліся нягледзячы на любыя бягучыя цяжкасці шчыльна ўзаемадзейнічаць і падтрымліваць прырост у двухбаковым гандлі, каб і далей прыбаўляць у супрацоўніцтве па розных напрамках.
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў таксама абмеркавалі тэматыку пандэміі і вакцынацыі. На працягу паўгода ў Казахстане плануецца прышчапіць да 10 млн чалавек, у сувязі з чым для краіны гэтае пытанне вельмі актуальнае. Саму ж тэму распаўсюджвання COVID-19 прэзідэнты абмеркавалі на прыкладзе сітуацыі ў Індыі, дзе ў цяперашні час складваецца няпростая абстаноўка.
Напярэдадні важных святочных дат - 1 мая і Дня Перамогі - прэзідэнты Беларусі і Казахстана абмяняліся віншаваннямі.
Акрамя таго, асабліва цёплыя пажаданні Аляксандр Лукашэнка адрасаваў праваслаўным жыхарам Казахстана, павіншаваўшы іх з Вялікаднем, а мусульман - са свяшчэнным месяцам Рамадан. Касым-Жамарт Такаеў у адказ таксама перадаў віншаванні з Вялікаднем усім праваслаўным вернікам Беларусі.
Sputnik, 30 красавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/2/59038
Текущая дата: 26.12.2024