Белорусский портал в Казахстане

11 сакавіка ў Маскве адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў



Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце беларускай дыпмісіі ў Расіі.

Пытанні падрыхтоўкі праекта дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама арганізацыі пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, што мае адбыцца ў Маскве 11 сакавіка, абмяркоўваліся 28 лютага ў Маскве на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з намеснікам міністра замежных спраў РФ Васілём Небянзей.

"Адбыўся таксама канструктыўны абмен думкамі ў дачыненні да падрыхтоўкі да іншых міжнародных форумаў у рэгіёне, у прыватнасці пасяджэнняў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін СНД і АДКБ", — гаворыцца ў паведамленні.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2014 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/3/25246
Текущая дата: 26.12.2024