Гэта адбылося падчас першага пасяджэння новай рабочай групы ЕЭК пад старшынствам міністра па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Карынэ Мінасян.
У Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) абмеркаваныя першыя прапановы, што тычацца асноўных напрамкаў стварэння ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) лічбавай прасторы.
Як паведаміла прэс-служба ЕЭК, у склад рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў аб фарміраванні лічбавай прасторы ЕАЭС увайшлі прадстаўнікі ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, бізнес-структур, навуковай і ўніверсітэцкай супольнасці дзяржаў саюза, а таксама самой камісіі.
"Мы павінны глядзець на 10-15 гадоў наперад, — падкрэсліла Мінасян. — Лічбавая прастора саюза — гэта прынцыпова новыя магчымасці для рэалізацыі мэтаў ЕАЭС".
Міністр ЕЭК адзначыла, што фарміраванне ў саюзе лічбавай прасторы можа стаць ключом да паглыблення еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў і ліквідацыі бар`ераў і абмежаванняў. Вырашэнне пастаўленых перад ЕАЭС задач па ўмацаванні эканомік дзяржаў-членаў, збалансаванасці гандлю і добрасумленнай канкурэнцыі можа быць паскоранае за кошт кансалідацыі намаганняў і сумеснага руху да лічбавай трансфармацыі эканомік.
У якасці ключавых напрамкаў стварэння ў ЕАЭС лічбавай прасторы прапанаваныя наступныя: лічбавая мадэрнізацыя інтэграцыйных працэсаў; фарміраванне лічбавых рынкаў; лічбавыя інфраструктуры і лічбавыя актывы; лічбавая крос-галіновая і галіновая трансфармацыя; сеткі і цэнтры забеспячэння лічбавай трансфармацыі эканомікі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2016
Мінск, 12 ліпеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/3/36310
Текущая дата: 26.12.2024