На сустрэчы ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі 11 чэрвеня прэзідэнты Беларусі і Расіі заявілі пра намер абмеркаваць існыя супярэчнасці ў адносінах дзвюх краін.
«Мы сёння можам з вамі зверыць гадзіннікі па бягучай сітуацыі, і найперш па двухбаковых адносінах, па праблемах інтэграцыі, — цытуе Мядзведзева РІА Новости. — Вызначым, ці зможам мы дамагчыся эканамічнага прагрэсу і ці існуюць невырашальныя супярэчнасці. Мы зможам сёння абмеркаваць пытанне, выйдзем на ажыццяўленне тых дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты ў Мінску і іншых месцах».
Расійскі лідэр адзначыў актывізацыю гандлёвых адносін дзвюх краін. За чатыры месяцы 2010 года, адзначыў ён, экспарт з Расіі ў Беларусь павялічыўся прыблізна на 20%, пастаўкі беларускіх тавараў у Расію — амаль на 52%. «Гэта значыць, што мы прывялі ў дзеянне пэўныя неабходныя механізмы», — сказаў Мядзведзеў.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на «адкрытую размову». «Супярэчнасці ў нас ёсць, але невырашальных праблем няма і быць не можа», — заявіў ён.
«Мы хочам поўнай празрыстасці ў адносінах, хочам умацаваць адносіны на раўнапраўнай базе»,— сказаў Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што Расія і Беларусь могуць вывесці двухбаковыя адносіны «не толькі на партнёрскі ўзровень». «У нас — саюзніцкія адносіны», — нагадаў беларускі прэзідэнт.
Далей перамовы прэзідэнтаў праходзілі за зачыненымі дзвярыма. Па стане на 23.00 па маскоўскім часе іх падрабязнасці былі невядомыя.
Пасля сустрэчы з Мядзведзевым Лукашэнка правёў перамовы з прэм`ер-міністрам Уладзімірам Пуціным. Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі, бакі абмеркавалі «актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва».
Сёння ж на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол РФ Аляксандр Сурыкаў заявіў: калі Беларусь не падпіша дакументы аб фармаванні Мытнага саюза «тройкі», то «мытная мяжа будзе фармавацца па тэрыторыі Расіі і Казахстана з усімі наступствамі, якія з гэтага вынікаюць». «Якія складанасці ўзнікнуць пры спробе яе [мяжу] пераехаць, усім зразумела — гэта ветэрынарныя, санітарныя, мытныя і іншыя пытанні», — дадаў ён.
Паводле слоў Сурыкава, у рамках беларуска-расійскай саюзнай дзяржавы дзейнічаюць мытныя дамоўленасці. Аднак калі Беларусь не падпіша дакументы аб фармаванні Мытнага саюза «тройкі», прыярытэт будзе аддавацца мытным пагадненням, якія былі падпісаны Расіяй і Казахстанам у двухбаковым парадку.
* * *
Нагадаем, 28 мая ў Санкт-Пецярбургу прэм`ер-міністры Расіі і Казахстана дамовіліся аб увядзенні Мытнага кодэкса Мытнага саюза на двухбаковай аснове, паколькі беларускі прэм`ер на сустрэчу не прыбыў. Дакумент адкрыты для падпісання Беларуссю.
Мінск звязвае свой удзел у Мытным саюзе з адменай абмежавальных мер на пастаўкі расійскай нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Пры гэтым беларускі бок адзначае, што ў дачыненні да Казахстана такія меры не ўводзіліся.
БелаПАН 11 чэрвеня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/30/969
Текущая дата: 28.12.2024