Белорусский портал в Казахстане

Мыты на аўто для фізічных асоб могуць быць захаваныя да 2012



Па словах намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргея Барысюка, зараз у Маскве дзейнічае працоўная група, якая выпрацоўвае асобнае пагадненне па гэтым пытанні ў рамках Мытнага саюза: «Не выключана, што для Беларусі і Казахстана будзе прадугледжаны да 2012 года пераходны перыяд і стаўкі мытных пошлін застануцца на ранейшым узроўні. На ўзроўні экспертаў гэта пытанне вырашанае».

Барысюк удакладніў, што расійскі бок адносіцца з разуменнем да гэтага пытання.

Прадстаўнік ДМК таксама паведаміў, што для юрыдычных асоб стаўкі змяншацца не будуць, хоць «дысбаланс у стаўках не радуе».

8 чэрвеня 2010      Сяргей Каралевіч, БелаПАН


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/32/913
Текущая дата: 23.11.2024