Белорусский портал в Казахстане

Кыргызстану і Украіне прадастаўлены статус назіральнікаў у Еўразійскім эканамічным саюзе



Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Рашэнне аб прадастаўленні Кыргызстану і Украіне статусу назіральнікаў у Еўразійскім эканамічным саюзе прынялі лідары краін "мытнай тройкі" на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета 29 мая ў Астане.

Кыргызстан раней падаў заяўку на далучэнне да Мытнага саюза. Зараз спецыяльна створаная рабочая група рыхтуе "дарожную карту" для ўступлення гэтай краіны ў Мытны саюз.

Украіна, у сваю чаргу, выказала зацікаўленасць у атрыманні статусу назіральніка ў межах як Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, так і ў наступным Еўразійскага эканамічнага саюза.

Плануецца, што ўжо 31 мая ў Мінску падчас сустрэчы кіраўнікоў урадаў СНД будуць падпісаны мемарандумы, якія дадуць права прадстаўнікам Украіны і Кыргызстана па запрашэнні савета або калегіі ЕЭК браць удзел у пасаяджэннях без права голасу, але разам з тым выказваць сваё меркаванне і ўносіць прапановы, якія будуць разглядацца Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

Да наступнага пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета ў кастрычніку гэтага года ў Мінску будзе падрыхтаваны дакумент, які будзе рэгламентаваць статус назіральніка ў Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамляе прэс-служба.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 29 мая 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/4/21359
Текущая дата: 26.12.2024