Белорусский портал в Казахстане

Дакументы для ўступлення Арменіі ў МС будуць гатовы да мая 2014 года



Аб гэтым, як перадаюць інфармагенцтвы, заявіў 9 верасня першы віцэ-прэм`ер Расіі Ігар Шувалаў.

Дакументы для ўступлення Арменіі ў Мытны саюз будуць гатовы да мая 2014 года, калі плануецца заключыць дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.

Ігар Шувалаў нагадаў, што прэзідэнт Арменіі ў пачатку верасня агучыў намер уступіць у Мытны саюз. Акрамя Арменіі заяўку аб уваходжанні ў МС падаў Кыргызстан.

Першы віцэ-прэм`ер РФ падкрэсліў, што работа ў гэтым напрамку ідзе вельмі напружана, але "яе правесці нам пад сілу".

Ігар Шувалаў таксама адзначыў, што 25 верасня адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, дзе, у выпадку папярэдняй згоды ўсіх бакоў, будзе падрыхтаваны адпаведны даклад прэзідэнтам трох краін. Далейшае абмеркаванне пытання пройдзе ў кастрычніку 2013 года ў час Вышэйшага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

9 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/4/23257
Текущая дата: 26.12.2024