Белорусский портал в Казахстане

Далучэнне Украіны да Мытнага саюза ў фармаце "тры плюс адзін" немагчыма



Аб гэтым заявіў 18 сакавіка прэм`ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў на нарадзе з віцэ-прэм`ерамі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прэм`ер-міністр падкрэсліў, што членам Мытнага саюза і будучага Еўразійскага эканамічнага саюза можа быць такая дзяржава, якая прыняла і ратыфікавала ўсе дакументы Мытнага саюза і Эканамічнага саюза. У іншым выпадку дзяржава можа атрымаць толькі статус наглядальніка.

"Нашы ўкраінскія сябры любяць паразважаць на тэму далучэння "тры плюс адзін" і гэтак далей. "Тры плюс адзін" - не будзе, або ўсё, або нічога", - сказаў прэм`ер.

18 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/5/20159
Текущая дата: 26.12.2024