Аляксандр Лукашэнка 19—20 снежня возьме ўдзел у шэрагу сустрэч на вышэйшым узроўні ў рамках шматбаковых інтэграцыйных аб`яднанняў у Маскве, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Так, 19 снежня ў расійскай сталіцы пройдзе першае поўнафарматнае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Плануецца, што ў ходзе пасяджэння будзе прынята рашэнне аб уваходжанні ў сілу пакета з 17 базавых пагадненняў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы.
Як паведамляе прэс-служба, у мэтах развіцця дагавора аб Еўразійскай эканамічнай камісіі, падпісанага прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расіі 18 лістапада 2011 года ў Маскве, удзельнікамі пасяджэння будзе прыняты шэраг рашэнняў, звязаных з пачаткам функцыянавання новага адзінага рэгулюючага органа АЭП — Еўразійскай эканамічнай камісіі. Будуць зацверджаны старшыня і члены калегіі, бюджэт новай камісіі.
"Парадак дня пасяджэння ўключае таксама абмеркаванне алгарытма сумесных дзеянняў па прыняцці ўзгодненых мер гандлёва-эканамічнай палітыкі ў выпадку аказання эканамічнага націску на адну з дзяржаў — членаў Мытнага саюза, што дазволіць скаардынавана абараняць інтарэсы кожнай з дзяржаў "тройкі", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Плануецца разгледзець шэраг міжнародных дагавораў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Мытнага саюза.
У гэты ж дзень адбудзецца пасяджэнне Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
У сувязі з пачаткам функцыянавання з 1 студзеня 2012 года Адзінай эканамічнай прасторы на пасяджэнні будзе зацверджаны пакет дакументаў па арганізацыі дзейнасці судовага органа Еўразійскай эканамічнай супольнасці — суда ЕўрАзЭС, які будзе размяшчацца ў Мінску.
20 снежня Лукашэнка возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ, а таксама ў нефармальным пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, прымеркаваным да 20-годдзя Садружнасці, паведамляе прэс-служба.
БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/8/11284
Текущая дата: 27.12.2024