Прэзідэнт Беларусi 19 снежня ўзяў удзел у пасяджэннях мытнай "тройкi" i Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС у Маскве.
Сустрэча кiраўнiкоў трох дзяржаў – Беларусi, Казахстана i Расii ўпершыню прайшла ў новым фармаце – як пасяджэнне Вышэйшага Еўразiйскага эканамiчнага савета. У такi фармат пераўтвораны Мiждзяржаўны савет (вышэйшы орган Мытнага саюза), што замацавана падпiсаным прэзiдэнтамi месяц таму Дагаворам аб Еўразiйскай эканамiчнай камiсii (ЕЭК).
У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у пасяджэннi Мiждзяржаўнага Савета ЕўрАзЭС (на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў).
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на ўступленне краін Мытнага саюза ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) з мінімальным часавым разрывам.
"Уваходжанне ўсіх членаў Мытнага саюза ў СГА з мінімальным часавым разрывам яшчэ больш умацуе наша аб`яднанне і павысіць яго міжнародны аўтарытэт", — упэўнены кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь вітае членства Расіі ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі і разлічвае на аказанне садзейнічання Беларусі ва ўступленні ў СГА. "Лічу, што статус паўнапраўнага члена СГА дасць дадатковыя магчымасці нашаму стратэгічнаму партнёру для садзейнічання Беларусі ва ўступленні ў гэту арганізацыю", — сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што праз стварэнне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы краіны выйшлі на фарміраванне адзінага рынку, самадастатковасць якога робіць яго ўстойлівым да знешняй эканамічнай кан`юнктуры.
"Аднак мы не ставілі сабе за мэту адгарадзіцца ад астатняга свету, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Наадварот, неабходна развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з іншымі краінамі і наднацыянальнымі структурамі ў рамках міжнароднага падзелу працы".
Расія акажа Беларусі ўсебаковую падтрымку па больш хуткім уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Такое рашэнне замацавана ў Мемарандуме аб узаемаразуменні па пытаннях уступлення ў СГА, падпісаным прэзідэнтамі Беларусі і Расіі Аляксандрам Лукашэнкам і Дзмітрыем Мядзведзевым.
Бакі дамовіліся, што Расія будзе садзейнічаць зняццю палітычных перашкод на шляху арганізацыі перагаворнага працэсу Беларусі ў СГА.
Акрамя таго, Расійская Федэрацыя прадаставіць кансультацыйна-экспертнае садзейнічанне пры падрыхтоўцы беларускім бокам дакументаў у рамках перагаворнага працэсу па ўступленні ў СГА і пры неабходнасці разгледзіць магчымасць выдзялення дадатковай тэхнічнай дапамогі на гэтыя мэты.
Бакі дамовіліся, што пасля афіцыйнага ўступлення ў СГА Расія не будзе вылучаць якія-небудзь новыя патрабаванні ў кантэксце двухбаковых і шматбаковых перагавораў па далучэнні Беларусі да СГА. Пры гэтым бакі забяспечаць адпаведную своечасовую каардынацыю пазіцый і ўстараненне рознагалоссяў на аснове механізмаў і з улікам інтарэсаў створаных з іх удзелам інтэграцыйных аб`яднанняў.
Старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі назначаны міністр прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Віктар Хрысценка.
Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі персанальны склад і размеркавалі абавязкі паміж членамі Калегіі ЕЭК. З беларускага боку на пасадзе члена калегіі (міністра) па мытным супрацоўніцтве ЕЭК будзе працаваць Уладзімір Гошын, на пасадзе члена калегіі (міністра) па пытаннях тэхнічнага рэгулявання ЕЭК — Валерый Карашкоў. Сяргей Сідорскі зацверджаны на пасадзе члена калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК.
Прэзідэнты прынялі таксама рашэнне аб колькасці дэпартаментаў Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Акрамя таго, па выніках пасяджэння быў падпісаны Дагавор аб процідзеянні легалізацыі (адмыванні) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў праз мытную граніцу Мытнага саюза. Бакі падпісалі таксама пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб некаторых пытаннях прадастаўлення забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў адносна тавараў, што перавозяцца ў адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту, асаблівасцях спагнання мытных пошлін, падаткаў і парадку пералічэння спагнаных сум адносна такіх тавараў ад 21 мая 2010 года.
Суд ЕўрАзЭС пачне работу з 1 студзеня 2012 года. Такое рашэнне прынята кiраўнiкамi дзяржаў – членаў Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва.
Судом ЕўрАзЭС будуць разглядацца спрэчныя пытаннi, звязаныя з дзейнасцю ЕўрАзЭС i Адзiнай эканамiчнай прасторы. Новы судовы орган будзе размяшчацца ў Мiнску. Як падкрэслiла крынiца ў дэлегацыi, што суправаджае кiраўнiка беларускай дзяржавы ў час вiзiту ў Расiю, беларускi бок прымае ўсе неабходныя меры для стварэння найлепшых умоў для работы Суда.
Па вынiках пасяджэння Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў быў падпiсаны шэраг рашэнняў, якiя датычацца дзейнасцi суда. Так, у прыватнасцi, вызначаны структуры i колькасць Сакратарыята Суда ЕўрАзЭС, умовы аплаты працы суддзяў, службовых асоб i супрацоўнiкаў Сакратарыята, памер, валюта плацяжу, парадак залiчэння, выкарыстання i вяртання пошлiн, выплачаных суб`ектамi гаспадарання пры звароце ў Суд. Акрамя таго, падпiсаны рашэннi аб фармiраваннi i арганiзацыi дзейнасцi Суда ЕўрАзЭС, аб адабрэннi кандыдатур на пасады суддзяў, а таксама аб афiцыйным апублiкаваннi рашэнняў Суда.
Звязда, 20 снежня 2011
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/8/11306
Текущая дата: 27.12.2024