Белорусский портал в Казахстане

Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) стварыла рабочую групу па пытаннях аб далучэнні Кыргызстана да Мытнага саюза



Пра гэта паведаміў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў 29 лютага на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

"Было прынята рашэнне аб стварэнні рабочай групы, якая магла б ужо заняцца канкрэтнымі пытаннямі, звязанымі з далучэннем", — цытуе Сляпнёва РІА Новости.

Гэтых пытанняў, паводле слоў міністра, нямала. "Гэта праца зараз у самым пачатку, пра якія-небудзь вынікі казаць рана", — дадаў ён. Разам з тым "ёсць разуменне, што гэты шлях трэба прайсці".

Сляпнёў нагадаў, што Мытны саюз быў сфарміраваны ў межах ЕўрАзЭС і Кыргызстан з`яўляецца яго ўдзельнікам. "А ЕўрАзЭС ствараўся з самага пачатку для фарміравання Мытнага саюза, — падкрэсліў ён. — У гэтым плане заяўка Кыргызстана з`яўляецца паслядоўным крокам на шляху рэалізацыі гэтай мэты".

Вясной 2011 года Кыргызстан заявіў пра пачатак працэдуры ўступлення ў Мытны саюз, створаны Беларуссю, Казахстанам і Расіяй.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/8/12545
Текущая дата: 27.12.2024