Белорусский портал в Казахстане

Дні кіно Казахстана пройдуць 25-30 лістапада ў Магілёве



Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве "Кінавідэапракат".

Урачыстае адкрыццё дзён адбудзецца 25 лістапада з удзелам прадстаўнікоў пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. У фармаце мерапрыемства ўвазе гледачоў будзе прадастаўлена магчымасць паглядзець унікальную кінакарціну казахскага кінарэжысёра Рустэма Абдрашава "Неба майго дзяцінства", якая адлюстроўвае рэальныя падзеі з жыцця кіраўніка дзяржавы - першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева.

На працягу тыдня магіляўчане змогуць таксама паглядзець лепшыя мастацкія фільмы казахскіх кінематаграфістаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд кінамастацтва Рэспублікі Казахстан. Гэта кінаработы сучасных аўтараў, якія пазаёмяць магіляўчан са старажытнымі звычаямі і легендамі казахскага народа, дадуць магчымасць убачыць, наколькі цёпла і з якой павагай у гэтай краіне ставяцца да нацыянальнай культуры і традыцый. У іх ліку "Мустафа Шакай" (2008 г.), "Адважныя" (2012 г.), "Запаветная зямля" (2011 г.) і іншыя.

Дзякуючы работам рэжысёраў пакалення так званай казахскай новай хвалі кінематограф Казахстана вядомы сёння ў свеце кіно, казахскія фільмы пастаянна прымаюць удзел у самых прэстыжных кінафестывалях свету і заваёўваюць прызы, адзначылі субяседнікі.

21 лістапада 2013, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-3/2/24121
Текущая дата: 23.11.2024