Белорусский портал в Казахстане

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 2 лютага ў Казахстане



Першае ў гэтым годзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 2 лютага ў Алматы (Казахстан), паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Прэм`ер-міністры краін - удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза разгледзяць пытанні развіцця інтэграцыйнага аб`яднання і ўдасканалення яго нарматыўна-прававой базы. У парадак дня пасяджэння ўключаны пытанні, звязаныя з правіламі канкурэнцыі на трансгранічным рынку, супрацоўніцтвам у аграпрамысловым комплексе.

Акрамя таго, плануецца прааналізаваць макраэканамічную сітуацыю ў дзяржавах - членах саюза і стан узаемнага гандлю.

"Рыхтуецца да падпісання пагадненне аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, - адзначылі ў ЕЭК. - Чакаецца зацвярджэнне кіраўнікамі ўрадаў палажэння аб распрацоўцы, фінансаванні і рэалізацыі міждзяржаўных праграм і праектаў у прамысловай сферы. Будуць названы дата і месца правядзення чарговага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета".

Акрамя пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы, пройдзе міжнародны форум "Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі", у якім прымуць удзел кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС, міжнародныя эксперты, кіраўнікі дзяржаўных органаў Казахстана, журналісты. Мэтай форуму з`яўляецца папулярызацыя рэгіёна ЕАЭС у глабальнай лічбавізацыі, умацаванне партнёрства ў гэтай сферы сярод краін - удзельніц саюза. Асноўнай тэмай дыскусій стане інтэграцыя інфармацыйных сістэм дзяржаў ЕАЭС.

29 студзеня 2018, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/1/42342
Текущая дата: 27.04.2024