Узровень беспрацоўя ў Еўразійскім эканамічным саюзе за год знізіўся на 13 працэнтаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
"Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасці насельніцтва дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, па стане на канец лютага 2024 года склала 827,5 тыс. чалавек, скараціўшыся на 13 працэнтаў у параўнанні з аналагічнай датай 2023 года", - канстатавалі ў ЕЭК.
"Такім чынам, колькасць беспрацоўных складае 0,9 працэнта колькасці рабочай сілы. У 2023 годзе гэты паказчык складаў 1 працэнт", - адзначылі ў прэс-службе.
10 красавіка 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
10 красавіка 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/1/73658
Текущая дата: 25.11.2024