Белорусский портал в Казахстане

Напярэдадні паездкі ў Казахстан Лукашэнка пацікавіўся ў Сямашкі праблемамі ўзаемадзеяння ў АЭП



Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Напярэдадні пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў першага намесніка прэм`ер-міністра Уладзіміра Сямашкі аб праблемах узаемадзеяння ў Адзінай эканамічнай прасторы і перспектывах будаўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза.

"Па-першае, гэта Расія. Якія ў нас сёння існуюць праблемы ў комплексе, у сувязі з тым што, як вы ведаеце, заўтра-паслязаўтра ў мяне адбудуцца кансультацыі і перамовы па гэтым пытанні з прэзідэнтам Казахстана і прэзідэнтам Расіі?" — спытаў Лукашэнка, прымаючы Сямашку з дакладам 27 мая.

Уладзімір Сямашка, у сваю чаргу, праінфармаваў прэзідэнта аб рабоце ўрада па паглыбленні адносінаў з Расіяй, вырашэнні шэрагу пытанняў, звязаных з інтэграцыйнымі праектамі. "Усё развіваецца, па вялікім рахунку, нармальна, ёсць рух, дынаміка. Пытанні балансаў на першае паўгоддзе вырашаныя, рух станоўчы", — адзначыў першы віцэ-прэм`ер.

Нагадаем, 28—29 мая Лукашэнка ажыццявіць рабочы візіт у Казахстан, дзе возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, на якім будуць абмеркаваныя перспектывы развіцця асноўных кірункаў інтэграцыі.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 27 мая 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/10/21325
Текущая дата: 28.12.2024