Белорусский портал в Казахстане

Краіны Адзінай эканамічнай прасторы распрацоўваюць праект пагаднення, якое датычыцца страхавой дзейнасці



Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення страхавога нагляду Міністэрства фінансаў Беларусі Сяргей Асенка 27 сакавіка ў час оnline канферэнцыі.

"Цяпер вядзецца работа над праектам пагаднення аб патрабаваннях да ажыццяўлення дзейнасці на фінансавых рынках дзяржаў - удзельніц АЭП, - адзначыў Сяргей Асенка. - Гэтым дакументам будуць вызначаны агульныя падыходы да ажыццяўлення дзейнасці на фінансавым рынку, у тым ліку ў сферы страхавання".

Праект вызначыць напрамкі і парадак гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў дзяржаў - удзельніц АЭП, у прыватнасці ў сферы патрабаванняў і ўмоў выдачы ліцэнзій на ажыццяўленне страхавой дзейнасці.

Стварэнне агульнага фінансавага рынку дзяржаў - удзельніц АЭП рэгулюецца базавымі дакументамі, прынятымі краінамі ў 2010 годзе. Гэта пагадненне аб стварэнні ўмоў на фінансавых рынках для забеспячэння свабоднага руху капіталу і пагадненне аб гандлі паслугамі і інвестыцыях у дзяржавах - удзельніцах АЭП. Гэтымі дакументамі прадугледжана гарманізацыя нацыянальных заканадаўстваў, вынікам якой будзе ўзаемнае прызнанне з 1 студзеня 2020 года ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскіх паслуг, страхавой дзейнасці, паслуг на рынку каштоўных папер, выдадзенай на тэрыторыі любой дзяржавы - удзельніцы АЭП.

Пакуль жа краіны АЭП кіруюцца сваімі нацыянальнымі заканадаўствамі. Цяпер права на ажыццяўленне дзейнасці ў сферы страхавой справы прадастаўляецца толькі тым арганізацыям, якія зарэгістраваны ў гэтай дзяржаве і маюць ліцэнзію.

27 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/11/20157
Текущая дата: 23.11.2024