Устаноўчыя дакументы ТАА "Венчурная кампанія "Цэнтр інавацыйных тэхналогій ЕўрАзЭС" падпісаны 4 красавіка ў Мінску.
Цяпер сфарміраваны статутны капітал венчурнай кампаніі ў роўных долях - па 30 млн. расійскіх рублёў ад расійскага фонду "Расійская венчурная кампанія", казахстанскага АТ "Нацыянальнае агенцтва тэхналагічнага развіцця" і Беларускага інавацыйнага фонду.
Як адзначыў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў, стратэгічнымі мэтамі выступаюць стварэнне эфектыўнага інстытута інавацыйнай дзейнасці ў ЕўрАзЭС, укладанне грашовых сродкаў у долі юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць камерцыялізацыю інавацый, развіццё кансультатыўнай дапамогі арганізацыям, што займаюцца інавацыйнай дзейнасцю.
"Мы даволі актыўна на тэрыторыі ЕўрАзЭС прыглядаемся да працэсаў, якія адбываюцца ў Еўразіі і Амерыцы, - прадоўжыў Ігар Войтаў. - Рашэнне, якое прынята кіраўнікамі трох дзяржаў, мае вялікае значэнне. Гэта першая венчурная ластаўка, якая дапаможа інавацыйным арганізацыям сканцэнтраваць фінансавыя рэсурсы пад рэалізацыю перспектыўных праектаў у сферы высокіх тэхналогій".
"Мы хочам даць магчымасць інавацыйным калектывам адчуць сябе запатрабаванымі на тэрыторыі краін ЕўрАзЭС. Мы здольны выйсці на перадавую лінію інівацыйных працэсаў у свеце", - расказаў выканаўчы дырэктар Цэнтра высокіх тэхналогій ЕўрАзЭС Аляксандр Нікіцін. Ён таксама прызнаўся, што хацеў бы бачыць у ліку ўдзельнікаў фонду і іншыя краіны, у тым ліку Украіну.
Беларусь прапанавала венчурнай кампаніі ЕўрАзЭС прафінансаваць пяць праектаў у галіне высокіх тэхналогій. Беларускі бок прадставіў інавацыйныя праекты ў галіне новых матэрыялаў і нанавугляродаў і парашковай металургіі. Праекты будуць прапанаваны НАН Беларусі і ДУ "БелІСА".
Венчурная кампанія "Цэнтр інавацыйных тэхналогій ЕўрАзЭС" уяўляе сабой не толькі эканамічную структуру, але і арганізацыю, нацэленую на садзейнічанне інтэграцыйным працэсам у ЕўрАзЭС і АЭП. З дапамогай кампаніі плануецца адпрацаваць механізмы венчурнага фінансавання ў інтарэсах Беларусі, Расіі і Казахстана і камерцыялізацыі інавацыйнай прадукцыі.
У прэзентацыі прынялі ўдзел кіраўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, НАН Беларусі, Беларускага інавацыйнага фонду, Расійскай венчурнай кампаніі, Нацыянальнага агенцтва тэхналагічнага развіцця Казахстана, Дзяржаўнага агенцтва Украіны па пытаннях навукі, інавацый і інфармацыі, Цэнтра высокіх тэхналогій ЕўрАзЭС, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, Расіі і Казахстана.
4 красавіка 2013, Мінск
Андрэй Асфура - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/11/20373
Текущая дата: 23.11.2024