Белорусский портал в Казахстане

Пуцін лічыць, што да ўвядзення адзінай валюты неабходна выпрацаваць адзіныя падыходы ў эканамічнай і фінансавай палітыцы



Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што перш чым уводзіць адзіную валюту, неабходна выпрацаваць адзіныя падыходы ў эканамічнай і фінансавай палітыцы.

"Перш чым на адзінай эканамічнай прасторы паміж Расіяй, Казахстанам і Беларуссю ўводзіць агульную валюту, мы павінны дамагчыся таго, каб аднастайна разумеліся макраэканамічная і фінансавая палітыка, трэба выпрацаваць адзіныя строга кантраляваныя падыходы да асноватворных фактараў развіцця эканомікі і толькі потым пераходзіць да нейкіх форм адзінай валюты", — сказаў Пуцін на сустрэчы з дыскусійным клубам "Валдай" у Нова-Агарове, паведамляе РІА Новости.

Ён дадаў, што цяпер у безнаяўных разліках, напрыклад з Беларуссю, у значных аб`ёмах выкарыстоўваецца рубель.

Паводле меркавання прэзідэнта, неабходна таксама ўлічыць вопыт Еўрасаюза, яго прамашкі.

"Вось што цяпер адбываецца з абавязацельствамі, з макраэканамічнымі паказчыкамі, што адбываецца з іншымі асноватворнымі фактарамі развіцця эканомікі і як гэта ўплывае на тое, што ў Еўрасаюзе агульная валюта, якая, на мой погляд, не заўсёды адпавядае ўзроўню эканамічнага развіцця тых ці іншых краін", — адзначыў Пуцін.

БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/14/17062
Текущая дата: 23.11.2024