Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан разгледзяць вынікі рэалізацыі Праграмы эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі



Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных на брыфінгу 8 лістапада.

8 лістапада ў Астане падчас 9-га пасяджэння міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве будуць разгледжаныя вынікі сумесных дзеянняў па рэалізацыі Праграмы эканамічнага супрацоўніцтва.

Паводле слоў Савіных, беларускую частку камісіі ўзначальвае намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы, казахстанскую — міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Бажко. У працы камісіі бяруць удзел прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Казахстана.

Як паведаміў Савіных, на парадку дня пасяджэння — узгадненне перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва ў 2013 годзе. Абмяркоўваюцца пытанні супрацоўніцтва ў прамысловай, аграпрамысловай і паліўна-энергетычнай галінах, а таксама ў сферы транспарту і лагістыкі. "Асаблівы акцэнт будзе зроблены на развіцці міжрэгіянальнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва", — падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.

Па выніках пасяджэння бакі падпішуць пратакол, у якім будуць зафіксаваныя ўсе дасягнутыя дамоўленасці.

Савіных таксама зазначыў, што 9 лістапада ў Астане адбудзецца дргугі Беларуска-казахстанскі дзелавы форум. У пленарным пасяджэнні прадугледжваецца сумесны ўдзел кіраўнікоў урадаў Беларусі і Казахстана. Падчас форуму адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам дзелавых колаў дзвюх краін.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 8 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/14/17464
Текущая дата: 27.11.2024