Белорусский портал в Казахстане

ЕЭК рэкамендавала краінам ЕАЭС выпрацаваць агульныя падыходы да працоўнай міграцыі ў пандэмію



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рэкамендацыю, накіраваную на забеспячэнне свабоды руху рабочай сілы ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў час пандэмій. 

Прадстаўляючы дакумент, член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Руслан Бекетаеў адзначыў, што пры распаўсюджванні COVID-19 зменлівыя ўмовы на адзіным рынку працы саюза дыктуюць неабходнасць стварэння гібкіх механізмаў садзейнічання працаўладкаванню грамадзян краін ЕАЭС.

"Акцэнт рэкамендацыі зроблены на выпрацоўцы агульных падыходаў у пытаннях рэгулявання працэсаў працоўнай міграцыі на адзінай інтэграцыйнай прасторы ў час пандэмій, - падкрэслілі ў ЕЭК. - Краінам ЕАЭС рэкамендуецца дазваляць уезд на сваю тэрыторыю грамадзянам іншых дзяржаў-членаў, у якіх маюцца пацверджаныя дамоўленасці з работадаўцамі і кампетэнтнымі органамі дзяржавы працаўладкавання аб прыняцці на работу".

Акрамя таго, у рэкамендацыі ўлічаны пытанні выканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў дзяржаў выезду і дзяржаў працаўладкавання.

23 снежня 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/2/62586
Текущая дата: 26.12.2024