Аляксандр Лукашэнка не гатовы да ўвядзення адзінай валюты ў Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў 4 лістапада падчас наведвання палігона пад Гродна.
Лукашэнка нагадаў, што гэтае пытанне ўжо абмяркоўвалася ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, і было шмат няяснасцей, на якія ніхто не мог адказаць. "Будуць роўныя ўмовы, мы будзем бачыць, да чаго гэта прывядзе — дык чаму б не стварыць на роўных умовах і адзіную валюту?" — цытуе беларускага кіраўніка дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Разам з тым, падкрэсліў ён, гэтае пытанне яшчэ неаобходна абмеркаваць на ўзроўні экспертаў. "І потым, мы павінны быць перакананыя, што гэта не прывядзе да страты палітычнага суверэнітэту, што гэта не размажа, не размые нашу краіну. У гэтым не толькі мы зацікаўленыя, але і нашы партнёры", — сказаў Лукашэнка. Як толькі бакі да гэтага падыдуць, пачнуць абмяркоўваць праблемы стварэння адзінай валюты, дадаў ён.
Кіраўнік дзяржавы прывёў прыклад Еўрасаюза. "Здаецца б, усё абмазгавалі, высокі ўзровень развіцця, ледзь ці не роўны ўзровень развіцця дзяржаў. Увялі адзіную валюту — і да чаго прыйшлі? Сёння ўжо ідзе размова, і ў адкрытую, аб тым, што няважна, калі Грэцыя выйдзе з зоны еўра, галоўнае — еўра захаваць. Аб гэтым нядаўна гаварыла вядомы германскі кіраўнік. Гэта няправільная пастаноўка, гэта прыніжэнне сваіх партнёраў", — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, ужо на стадыі фарміравання гэтага працэсу неабходна прадугледзець усе негатыўныя наступствы. "Мы не гатовыя да гэтага яшчэ, але як перспектыва, як класічнае фарміраванне, магчыма. Тым больш у нас вопыт ужо ёсць", — сказаў беларускі кіраўнік.
БелаПАН
Мінск, 4 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/21/10353
Текущая дата: 23.11.2024