З 1 кастрычніка 2011 года пры ажыццяўленні міжнародных перавозак грузаў па расійскай чыгунцы ў межах Мытнага саюза (МС) Беларусі, Казахстана і Расіі будзе ўжывацца нулявая стаўка ПДК замест 18%, што дзейнічае цяпер.
Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, гэта прадугледжана папраўкамі ў Падатковы кодэкс Расійскай Федэрацыі, у тым ліку ў палажэнні, што рэгулююць парадак выплаты ПДК, якія ўнесены федэральным законам ад 19 ліпеня.
У БЧ лічаць, што гэта дазволіць знізіць затраты беларускіх грузаадпраўшчыкаў і грузаатрымальнікаў на ажыццяўленне міжнародных перавозак грузаў у межах Мытнага саюза, а таксама створыць спрыяльныя ўмовы для развіцця гандлёвых адносін паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам.
"Прыняцце закона з`яўляецца важным крокам да стварэння роўных умоў збірання правазных плат пры ажыццяўленні міжнародных перавозак у межах Мытнага саюза", — адзначыла прэс-служба.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/23/8727
Текущая дата: 24.11.2024