Белорусский портал в Казахстане

Камісія Мытнага саюза абмяркуе ўнясенне зменаў у пагадненне аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу МС



У рэжыме відэаканферэнцыі 15 ліпеня адбудзецца 29-е пасяджэнне Камісіі Мытнага саюза.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік прэм`ер-міністра, член камісіі Сяргей Румас, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Члены Камісіі Мытнага саюза абмяркуюць пытанне ўнясення зменаў у пагадненне аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу МС.

Асобныя блокі складуць пытанні мытна-тарыфнага, нетарыфнага і тэхнічнага рэгулявання, а таксама прымянення санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер.

БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/24/7945
Текущая дата: 24.11.2024