Белорусский портал в Казахстане

Дэлегацыя Беларусі абмяркуе ў Маскве графік плацяжоў па запазычанасці за расійскую электраэнергію



Дэлегацыя Беларусі абмяркуе 10 чэрвеня ў Маскве графік плацяжоў па запазычанасці за расійскую электраэнергію.

"Сёння да нас прыязджае на перамовы дэлегацыя "Белэнерга". Будзем абмяркоўваць сітуацыю з запазычанасцю ў памеры 1,5 млрд. рублёў за пастаўленую электраэнергію. Плануем, што ўдасца зацвердзіць графік плацяжоў, якія павінны прайсці да канца ліпеня", — паведаміла РІА Новости крыніца ў "Інтэр РАО".

Расійскі бок разлічвае "на канструктыўны падыход беларускіх партнёраў да гэтай сітуацыі".

Як паведамлялася раней, расійскі экспарцёр-імпарцёр электраэнергіі "Інтэр РАО" 9 чэрвеня абмежаваў пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь на 200 МВт, што складае прыкладна палову ад агульнага аб`ёму паставак. Прычына абмежавання — доўг у 1,5 млрд. расійскіх рублёў, які Беларусь з сакавіка назапасіла за электраэнергію, што пастаўляецца з РФ.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 10 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/26/7061
Текущая дата: 23.11.2024